У суботу 5 кастрычніка 2024 года ў Хутарскай сярэдняй школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
З вучнямі 1-4 класаў была праведзена гадзіна загадак "Славутыя імёны Беларусі". Вучні пазнаёміліся з першымі асветнікамі Беларусі. Адгадалі пісьменнікаў па іх творах і паказалі іх на партрэтах. Заглянулі на старонкі космасу і спорту. Дзе хутка знайшлі і назвалі нашых землякоў-касманаўтаў. Без увагі не засталіся і вядомыя спартсмены.
Для вучняў 5-9 класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір "Таямніцы роднай мовы". Падчас мерапрыемства дзеці з цікавасцю выконвалі розныя заданні: са слоў складвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, метаграмы, рэбусы, шарады, знаходзілі беларускія адпаведнікі рускім словам, чыталі вершы на роднай мове. Напрыканцы турніра хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанне: чаму трэба размаўляць па-беларуску?
Прыйшлі да высновы, што ўсяму пачатак - родная мова!
5 кастрычніка 2024 года ў шосты школьны дзень сярод вучняў 1-4 класаў была праведзена пазнавальна-забаўляльная віктарына " 7 цудаў Беларусі". Усе дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне. З дапамогай відэаролікаў вучні ўзгадалі 7 цудаў Беларусі. Падзяліліся з сябрамі сваімі ведамі пра гэтыя знакамітыя месцы. Некаторыя дзеці наведвалі гэтыя
месцы, разам з бацькамі.Працягам мерапрыемства сталі пытанні віктарыны, на якія дзеці адказалі без цяжкасцей.
Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што шмат месцаў на Беларусі, якія захапляюць сваей гісторыяй і прыгажосцю.