Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Знаменитые выпускники

Іван Іванавіч Ладуцька

Іван Іванавіч Ладуцька нарадзіўся 28 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Стары Пруд. Спачатку закончыў Ганапольскую пачатковую школу, затым вучыўся ў Хутарскай школе. Сямігодку закончыў у Чэрвені. Потым паспяхова закончыў педтэхнікум у горадзе Барысаве. Але не давялося юнаку працаваць на ніве народнай асветы.

Далейшае жыццё Іван іванавіч звязаў з Чырвонай Арміяй. З 1936 па 1939 гады вучыўся ў Кіеўскім тэхнічным вучылішчы, затым – у Краснадарскім пяхотным вучылішчы. У Чырвонай Арміі з 1939 года.З 1942г. ваяваў на Паўднева-заходнім, Стэпавым, Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах.

Камандзір стралковаго батальёна маёр І.І.Ладуцька вызначыўся ў баях за вызваленне Польшы. 14 студзеня 1945 г. на заходнім беразе Віслы падняў у атаку дзве роты свайго батальёна, якія пераадолелі траншэі праціўніка і ўкланілі ў зону яго абароны. 15 студзеня 1945г. яго батальен захапіў 12 аўтамашын праціўніка, 13 кулямётаў, шмат боепрыпасаў, першым выйшаў на полька-германскую граніцу.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 лютага 1945 года.

Вайну закончыў у Берліне. 24 чэрвеня 1945 г. герой-гвардзеец І.І.Ладуцька прынімаў удзел у парадзе Перамогі ў Маскве. У пасляваенны час закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, а затым Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Да 1972 года служыў у Савецкай арміі, палкоўнік. Мае шмат урадавых узнагарод. Сярод іх: тры ордэны Чырвонага Сцяга, тры Чырвонай Зоркі, ордэн Леніна і Залатую Зорку Героя Савецкага Саюза.

У Івана Іванавіча была вялікая і слаўная сям’я: чацвера дзяцей, пяць унукаў, шмат праўнукаў.

Пражываў апошнія гады ў горадзе Анапа Краснадарскага краю.Памёр у 2011 годзе ва ўзросце 95 гадоў.

Міхаіл Іванавіч Сікорскі

Нарадзіўся 8 лістапада 1893 года ў в. Паляны Рудзенскага раёна Мінскай вобласці ў простай сялянскай сям’і, дзе і пражываў да адыходу ў армію ў 1914 годзе.

У пачатку 20-х годоў у в. Красіна Хутарскага с/с прыехала маладая сям’я- Міхаіл Іванавіч і Надзея Канстанцінаўна Сікорскія. Неўзабаве займелі ўчастак зямлі, пабудавалі дом. Нарадзіліся ў іх тры сыны Мікалай, Усевалад, Генадзь.Міхаіл Іванавіч працаваў у Чэрвеньскім раёне на пасадах загадчыка сельскай гаспадаркі і загадчыка райфінаддзела, быў членам прэзідыума Чэрвеньскага райвыканкама.

З 1929 года па 1932 год вучыўся ў г. Мінск у Інстытуце Народнай гаспадаркі. Затым быў адпраўлены на шасцімесячныя курсы, пасля якіх быў накіраваны дырэктарам няпоўнай сярэдняй Хутарскай школы, дзе і працаваў да 1937 года. Пад яго кіраўніцтвам у 1935 годзе была пабудавана прыгожая двухпавярховая драўляная школа. На высокі ўзровень быў пастаўлены вучэбна-выхаваўчы працэс. Школа стала адной з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці.

У 1937 годзе Міхаіл Іванавіч быў арыштаваны па ілжывым даносе.Быў адпраўлены ў лагер, які знаходзіўся ў Архангельскай вобласці.У ім ён прабыў роўна 10 гадоў. Пасля вайны ў 1947 годзе М.І.Сікорскі вярнуўся з лагера ў Беларусь, але не змог працаваць у школе, бо поўнасцю быў рэалібітаваны толькі ў 1955 годзе. У пяцідзесятых гадах сям’я пераехала ў Мінск. Міхаіл Іванавіч памёр у 1969 годзе, а Надзея Канстанцінаўна ў 1991 годзе. Яны пахаваны на Маскоўскіх могілках у г. Мінск.

Іх сыны дастойныя сваіх бацькоў.

Мікалай Міхайлавіч Сікорскі – старэйшы сын.

Мікалай Міхайлавіч Сікорскі нарадзіўся 17 красавіка 1922 года ў вёсцы Красіна Чэрвеньскага раёна. Спачатку вучыўся ў Хутарскай сямігодцы, а пасля яе заканчэння – у Бярэзінскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1939 годзе з адзнакай і быў прыняты без экзаменаў у Маскоўскі рэдакцыйна-выдавецкі інстытут на літаратурна-рэдактарскі факультэт.

Мікалай Міхайлавіч вучыўся на другім курсе, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Дабравольцам ён пайшоў на фронт. У кастрычніку 1943 года быў цяжка паранены, атрымаў інваліднасць. За ўдзел у вайне ўзнагароджаны ардэнам Айчыннай вайны 1 і 2 ступені, медалём “За отвагу”

У 1948 годзе Мікалай Міхайлавіч закончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Працаваў спачатку выкладчыкам, пазней загадчыкам кафедры гэтага інстытута.Далей была праца у Міністэрстве вышэйшай адукацыі СССР, Міністэрстве культуры СССР,галоўным рэдактарам шматтомнага выдання ”Кніга.Даследванні і матэрыялы”.

З 1972 года на працягу сямі годоў працаваў дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. Член саюза журналістаў СССР.

Мікалай Міхайлавіч Сікорскі аўтар 160 публікацый, у тым ліку 13 кніг.

Доктар філалагічных навук (1972), кандыдат гістарычных навук, прафесар (1966) Мікалай Міхайлавіч Сікорскі вядомы не толькі ў былым Савецкім Саюзе, але і далёка за яго межамі.Ён выступаў з дакладамі на Міжнародных кангрэсах, семінарах, сімпозіумах у Вашынгтоне,Бруселі, Берліне, Белградзе, Дэлі і іншых гарадах свету.За дабрасумленную працу ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і шасцю медалямі.

Памёр Мікалай Міхайлавіч Сікорскі ў кастрычніку 1997 года. Пахаваны ў Маскве.

Усевалад Міхайлавіч Сікорскі- сярэдні сын.

Усевалад Міхайлавіч Сікорскі нарадзіўся 10 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Красіна Чэрвеньскага раёна. Паспяхова закончыў Хутарскую сямігодку, пасля сярэднюю школу ў г. Беразіно.У 1940 годзе паступіў у Маскоўскі паліграфічны інстытут, але вучобу перарвала вялікая Айчынная вайна.

   У 1941 годзе юнак увайшоў у Чэрвеньскую падпольную групу, а затым быў адным з арганізатараў партызанскага атрада імя Варашылава, яго палітруком, намеснікам камандзіра брыгады “Чырвоны сцяг”.

У пасляваенныя гады Усевалад Міхайлавіч працаваў навуковым супрацоўнікам музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, быў карэспандэнтам газеты “Правда” па Беларусі. З 1949 года вучыўся ў аспірантуры БДУ. Пасля заканчэння ў 1953 годзе пачаў працаваць старэйшым выкладчыкам, а пазней загадчыкам кафедры гісторыі КПСС Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1972 года па 1978 год Усевалад Міхайлавіч – рэктар БДУ.

Вядомы беларускі вучоны –член-карэспандэнт Акадэмі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі(1967)Усевалад Міхайлавіч вёў вялікую і плённую работу ў галіне філасофіі. Яго пяру належаць больш двухсот друкаваных прац, прымаў актыўны ўдзел у рабоце многіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных філасофскіх кангрэсаў, сімпозіумаў, канферэнцый.

   Усевалад Міхайлавіч узнагароджаны ардэнам Айчыннай вайны 1 ступені (1949), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962, 1976) медалямі.

Памер 23 снежня 1981 года, яму споўнілася 75 гадоў.

Генадзій Сікорскі

У 1943 годзе ў васемнаццацігадовым узросце загінуў малодшы сын Генадзій, які змагаўся ў радах народных мсціўцаў. Пахаваны ён на мясцовых могілках. Вучні школы даглядаюць яго магілу.

 

Міхась Пянкрат

У кожнага чалавека ёсць любы і запаветны куток, дзе ён упершыню пазнаў жыццё і акаляючы нас свет.

Такім для пісьменніка  Міхася Пянкрата з’яўляецца вёска Карпілаўка, што на Чэрвеньшчыне, дзе ён нарадзіўся 28 жніўня 1918 года ў беднай сялянскай сям’і. Пазней сям’я пераехала ў Ведрыцу. Тут прайшло басаногае дзяцінства і школьныя гады пісьменніка-земляка. Яго светапогляд фарміраваўся ў асяроддзі працавітых і простых людзей – аднавяскоўцаў, вучняў і настаўнікаў Хутарскай сямігодкі, навучэнцаў і выкладчыкаў Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума, які ён закончыў у 1939 годзе. 

У 1940-1941 годзе працаваў у рэдакцыі Рудзенскай раённай газеты “Бальшавіцкі сцяг”.

Ваеннае ліхалецце 1941 года застала Міхася Пянкрата ў роднай вёсцы. У дзеючую армію ён не трапіў, бо быў зняты з ваеннага ўліку. З першых дзён акупацыі раёна Міхась Пянкрат уключаецца ў актыўную барацьбу супраць ворага. Спачатку быў партызанскім сувязным, а з 1943 года- памочнікам начальніка штаба партызанскай брыгады “Чырвоны сцяг”, якая знаходзілася ў Градзянскіх лясах Асіповіцкага раёна, а дзейнічала і на Чэрвеньшчыне.  Трывожная і цяжкая партызанская дарога для маладога паэта закончылася ў Лошыцы пад Мінскам у ліпені 1944 года, на знакамітым партызанскім парадзе.

Пазней Міхась Пянкрат працуе ў газеце “Савецкі селянін” (цяпер “Беларуская ніва”). З 1952 года шмат гадоў быў супрацоўнікам рэдакцыі часопіса “Вожык”. Першы зборнік “Салаўіны бераг” выйшаў у 1956 годзе.  Міхась Пянкрат з’яўляецца аўтарам кнігі нарысаў “Простыя людзі”, зборнікаў апавяданняў і аповесцей “Шчасце маё”, “Ведрыцкія напевы”, зборніка апавяданняў для дзяцей “Двое ў лодцы”, аднатомніка выбраных твораў “Спатканні і ростані”. Так, напрыклад, у аповесці “Ведрыцкія напевы” расказваецца аб тым, як тры падлеткі, вясковыя музыканты, трапілі ў партызанскі атрад, як сябравалі з партызанамі, як хадзілі на баявыя заданні.

Восеньскім днём 2001 года сумная вестка, нібы маланкай, абляцела радзіму песняра. З Мінска паведамілі, што ў ноч з 22 на 23 лістапада  на 84-м годзе жыцця памёр наш зямляк. Паэт хацеў, каб яго пахавалі на роднай бацькоўскай зямлі. Запавет гэты здзейснены. 23 лістапада 2001 года жыхары Хутаршчыны правялі ў апошні шлях  свайго шаноўнага Земляка, Грамадзяніна, Пісьменніка.  

У школьным краязнаўчым музеі сабраны багаты матэрыял пра славутага пісьменніка-земляка.