Министерство образования Республики Беларусь
Главное управление по образованию Минского областного исполнительного комитета
Управление по образованию, спорту и туризму
Червенского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования"Хуторская средняя школа Червенского района"
Аддзел адукацыі, спорту і турызму
Чэрвеньскага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Хутарская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна”
Летапіс
Хутарскай школы
Школа адкрыта ў 1863 годзе
Адсюль лягла жыццёвая дарога
…Я тут спазнаў жыцця законы,
Усю складанасць мудрых тэарэм.
Я зразумеў таемнасць электронаў,
За што жывымБруно ў агні згарэў.
Адсюль дадому ў памяці прынёс
Упершыню купалаўскія словы,
І голас Маякоўскага суровы,
І пекнасць левітанаўскіх бяроз.
Паэт-зямляк Міхась Пянкрат
Хутарская школа
Стаіць на ўзвышшы даміна
Паблізу ад мінскай шашы,
А я ж там навечна пакінуў
Запал адсмылелай душы.
Там мары мае і надзеі,
Там жыў і сталеў чалавек,
Там квецень, мароз і завеі,
Там гора і радасць навек…
Кожны раён Беларусі багаты сваёй гісторыяй, культурай, спадчынай, якую мы павінны любіць, берагчы, шанаваць. Таму кожны чалавек павінен ведаць свае карані, гісторыю сваёй малой радзімы, бо той, хто адарваны ад каранёў, засыхае, бы дрэва, вырванае з зямлі.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ у свой час сказаў мудрыя словы: “Не ведаючы таго, што расло ўчора на нашай зямлі, нельга зразумець таго, што расце сёння, убачыць загадзя, што будзе заўтра, нельга любіць па-сапраўднаму сваю зямлю.”
Гэтыя словы сталі своеасаблівым дэвізам для кожнага настаўніка і вучня Хутарскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Педагагічны калектыў паставіў задачу: абудзіць у вучняў цікавасць да роднай зямлі, да мовы сваёй, адрадзіць, вывучыць і зберагчы спадчыну роднай Хутаршчыны.
З гэтай мэтай у школе вядзецца вялікая работа па патрыятычнаму выхаванню, у якой прымаюць удзел не толькі многія вучні, але і настаўнікі, і бацькі вучняў. Гэта дае магчымасць глыбей пазнаць гісторыю роднага краю, выхоўвае ў дзяцей любоў да роднай зямлі, гонар за сваю бацькаўшчыну.
Значную работу ў гэтым накірунку ажыццяўляе гурток “Музеезнаўства”, які існуе ў школе каля двух дзесяткаў гадоў. За гэты час гурткоўцамі праведзена вялікая пошукавая работа па вывучэнню роднага краю, гісторыі вёскі, саўгаса, школы.
З гісторыі школы
А школа, сапраўды, мае цікавую гісторыю. За час існавання школа дала пуцёўку ў самастойнае жыццё многім тысячам сваіх выхаванцаў. Сярод іх ёсць шмат знакамітых і таленавітых людзей, якімі ганарыцца сёння школа. Гэта пісьменнік Міхась Пянкрат, дактары навук Мікалай Міхайлавіч і Усевалад Міхайлавіч Сікорскія, кандыдаты навук Мікалай Харытановіч і Васіль Чарнавец, Герой Савецкага Саюза Іван Ладуцька, генерал-маёр, кандыдат ваенных навук Мікалай Пятровіч і іншыя. У школьным музеі шмат матэрыялаў, прысвечаных гісторыі школы..
У двухтомным Летапісу Хутарскай школы занатавана шмат цікавых звестак пра час яе ўзнікнення і развіцця.Гэта адна са старэйшых навучальных устаноў у Чэрвеньскім раёне. У 2013 годзе школа адзначыла свой 150-гадовы юбілей. Спачатку яна называлася Юравіцкае народнае вучылішча. Будаўніцтва яго пачалося ў 1863 годзе. Аб гэтым сведчыць наступны запіс з архіўных дакументаў.
“Его превосходительству господину Минскому гражданскому губернатору. Во исполнение предложения Вашего превосходительства от 29 июля за № 3412 имею честь донести, что во ввереном мне участке здания для народных училищ по плану, утвержденному г. Главным начальником края, производятся в следующих волостях: в Беличанской и Юровичской волости на земле, подаренной помещиком Иваном Егоровичем Шевичем из леса, подаренного им”.
Як бачым, гісторыя Хутарскай школы бярэ свой пачатак у 60-х гадах 19 стагоддзя.
Вось што наконт гэтага паведамілі з Цэнтральнага Дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР.
У “Памятной книжке Виленского учебного округа на 1879/80 учебный год» (ст.263) гаворыцца, што «Юровичское народное училище открыто в 1863 году,помещалось в общественном доме. На содержание училища в год отпускалось 175 рублей из государственной казны и 90 рублей от крестьянского общества. Учащихся 35 мальчиков.
Архіўная даведка
С 1 марта 1864 года законоучителем состоял священник Матвей Петрович Киркевич, бывший студент Минской духовной семинарии.
Жалованья в год получал 25 рублей»
За час існавання школа дала пуцёўку ў самастойнае жыццё многім тысячам сваіх выхаванцаў.
Вось што пісаў у сваім лісце з нагоды 130-годдзя школы былы выпускнік, пісьменнік Міхась Пянкрат:
“…Колькі пакаленняў пераступіла твой парог, родная школа!
Колькі акрыленых і прасветленых выйшла з тваіх дзвярэй у белы свет! Колькі ты падаравала Радзіме хлебаробаў і навукоўцаў, інжынераў і аграномаў, лётчыкаў і ўрачоў!..
Да цябе тапталі сцежкі з Хутара, Карпілаўкі, Ведрыцы, Гануты, Юравіч, Красіна, Мяжніцы, Ратнага і яшчэ з іншых вёсак і паселішчаў. Многія твае вучні, родная школа, праславіліся працоўнымі і баявымі подзвігамі. Непадалеку ад тваіх сцен, пры вялікай дарозе , стаіць стэла з імёнамі тваіх былых навучэнцаў, якія ў ліхую гадзіну не вярнуліся з ратнага поля…
Слава вам і жывыя, і мёртвыя! Вечная вам памяць і любоў! Міхась Пянкрат”.
Славутыя выпускнікі
За час існавання школа дала пуцёўку ў самастойнае жыццё многім тысячам сваіх выхаванцаў. Сярод іх ёсць шмат знакамітых і таленавітых людзей, якімі ганарыцца сёння школа. Гэта пісьменнік Міхась Пянкрат, дактары навук Мікалай Міхайлавіч і Усевалад Міхайлавіч Сікорскія, кандыдаты навук Мікалай Харытановіч і Васіль Чарнавец, Герой Савецкага Саюза Іван Ладуцька, генерал-маёр, кандыдат ваенных навук Мікалай Пятровіч і іншыя. У школьным музеі шмат матэрыялаў, прысвечаных гісторыі школы.
На нашай зямлі, у вёсцы Стары Пруд, нарадзіўся і некалькі гадоў навучаўся ў нашай школе Герой Савецкага Саюза Ладуцька Іван Іванавіч. Гэта ганаровае званне яму прысвоена ў лютым 1945 года. Пражываў апошнія гады ў горадзе Анапа Краснадарскага краю. Памёр у 2011 годзе ва ўзросце 95 гадоў.
Тут прайшло басаногае дзяцінства і школьныя гады пісьменніка – земляка Міхася Пянкрата. Шмат паэтычных радкоў прысвяціў пазней паэт сваёй роднай школе і вёсцы.
Ведрыцкія напевы
Ах ты, Ведрыца, Ведрыца
Маё сэрца хвалюецца.
Вербалоз на аселіцы,
А бярозкі на вуліцы.
А бярозкі на вуліцы
Можна зблытаць з дзяўчатамі, -
І гамоняць, і туляцца
Пад высокімі хатамі…
Міхась Пянкрат
Міхась Пянкрат – слаўны сын хутарскай зямлі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Для яго Ведрыца з’явілася калыскай ясных дум і натхненняў. Адсюль Міхась Пянкрат пайшоў у самастойнае жыццё, у вялікую беларускую літаратуру.
Працаваў пісьменнік у рэдакцыях газет “Знамя юности”, “Сельская газета”, з 1952 года шмат гадоў быў супрацоўнікам рэдакцыі часопіса “Вожык”. У школьным музеі захоўваюцца асабістыя рэчы пісьменніка, фотаздымкі, дакументы, кнігі, перапіска з іншымі пісьменнікамі, аўтабіяграфія, перапіска з кружкоўцамі, успаміны сяброў і родных.
Пачэснае месца ў гісторыі Хутарскай школы займае настаўніцкая дынастыя Панасенкаў, 23 настаўнікі якой працавалі, а некаторыя і зараз працуюць у розных кутках Беларусі.
Сям`я настаўніка Панасенкі Д.С.
Фота 1929 г.
Усе пяцёра яго дзяцей – Аляксандр, Мікалай, Яўгеній, Надзея і Тамара – сталі пазней настаўнікамі. Цікава і тое, што ў кожнага з іх мужы і жонкі – таксама педагогі.
На хутарскай зямлі нарадзіўся ўдзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны, генерал – маёр, кандыдат ваенных навук, дацэнт, выкладчык Ваеннай акадэміі імя Фрунзе Пятровіч Мікалай Рыгоравіч, які памёр пасля вайны і пахаваны ў Маскве.
Спіс славутых імёнаў, якімі багаты наш край, можна працягваць і далей.
Слаўная сям’я Сікорскіх
Але асаблівым гонарам нашай школы з`яўляецца сям`я Сікорскіх.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў маляўнічым куточку, паміж рэчкай Ведрычка і Кацярынінскім трактам, стаяў утульны дом, у якім жылі настаўнікі Сікорскія.Міхаіл Іванавіч быў дырэктарам школы, яго жонка Яўгенія Канстанцінаўна – настаўніцай.Як успамінаюць старажылы, гэта былі інтэлігентныя, культурныя і высокаадукаваныя людзі. Яны карысталіся павагай не толькі ў школьнікаў, калег, але і сярод мясцовага насельніцтва.
Сікорскі М.І
Шмат добрых спраў зрабіў гэты чалавек для арганізацыі адукацыі на Хутаршчыне. Дзякуючы вялікім намаганням дырэктара, у вёсцы ў 1936 годзе была пабудавана па спецыяльнаму праекту тыповая драўляная двухпавярховая школа.
У школе працаваў зладжаны і творчы калектыў настаўнікаў. Школа была ўзорнай і лічылася адной з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці.
Даваенны будынак Хутарскай школы
Вось толькі адзін факт. У 1936 годзе Народным Камісарыятам асветы быў аб`яўлены конкурс на лепшую няпоўную і сярэднюю школы. Камісія наркама пасля праверкі прызнала Хутарскую НСШ лепшай у Беларусі і прысудзіла ёй другую прэмію, а першую атрымала адна з мінскіх школ. Пра гэта пісаў у сваіх успамінах пазней сам Сікорскі М.І.
Радкі з пісьма
былога дырэктара школы Сікорскага М.І.
8 мая 1967 г.
Але нядоўга давялося Міхаілу Іванавічу ўзначальваць узорную школу. Надышоў 1937 год. Пачаліся рэпрэсіі. У адзін з вераснёўскіх вечароў М.І.Сікорскі быў арыштаваны як “вораг народа”. Але калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, тры сыны Міхаіла Іванавіча не здрадзілі сваёй Радзіме, хаця іх бацька лічыўся тады “ворагам народа”. Яны сталі сапраўднымі патрыётамі і са зброяй у руках абаранялі сваю Айчыну.
У 1943 годзе ў васемнаццацігадовым узросце загінуў малодшы сын Генадзій, які змагаўся ў радах народных мсціўцаў. Пахаваны ён на мясцовых могілках. Вучні школы даглядаюць яго магілу.
Сярэдні сын – Усевалад Міхайлавіч стаў вядомым беларускім вучоным –член-карэспандэнт Акадэмі навук БССР, доктар філасофскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Шмат гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце выкладчыкам, загадчыкам кафедры, а з 1972 па 1978 гады – рэктарам гэтай навучальнай установы.
Старэйшы сын – Мікалай Міхайлавіч Сікорскі, доктар філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук, прафесар, член Саюза журналістаў СССР, некаторы час працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Потым - у Міністэрстве вышэйшай адукацыі СССР. З 1972 года шмат гадоў быў дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І.Леніна ў Маскве.
На вялікі жаль, сёння няма побач з намі гэтых выдатных вучоных.У памяць аб іх, былых вучнях нашай школы, на школьным двары, пасаджаны тры дубкі Сікорскіх.
Старонкі з Летапісу школы
30 жніўня 2003 года, калі школа адзначала 140-гадовы юбілей, тут быў адкрыты школьны краязнаўчы музей. Дзякуючы старанням членаў гуртка “Музеезнаўства”, у музеі сабраны шматлікія матэрыялы пра гісторыю станаўлення і развіцця Юравіцкай (Хутарскай) школы, створаны двухтомны летапіс школы.
Вось некаторыя звесткі з Летапісу школы. У 1913 годзе Юравіцкае народнае вучылішча было рэарганізавана ў двухкамплектнае. Працавала два настаўнікі: Панасенка Дзмітрый Сяргеевіч і Івашкевіч Любоў Паўлаўна. Панасенка Д.С.адпрацаваў у Хутарскай школе 40 гадоў (з 1912 па 1952 гады).
Свайму любімаму настаўніку ў свой час пісьменнік-зямляк Міхась Пянкрат прысвяціў верш “Настаўнік геаграфіі”
Бачу: насустрач хтосьці ідзе
У вельмі знаёмай
Суконнай світцы.
-Зміцер Сяргеевіч,
Добры дзень!
Шапку здымаю
Па школьнай звычцы…
Фота Панасенкі Д.
У школе ў той час выкладаліся наступныя прадметы: руская мова, рускае чытанне, славянская мова, арыфметыка, спевы, закон божы. Падручнікі і вучэбныя прынадлежнасці (ручкі, алоўкі, сшыткі) знаходіліся ў школе. Сшыткі выраблялі самі вучні з разлінееных імі лістоў паперы. Задачы па арыфметыцы рашалі на грыфельных дошках. Дамашніх заданняў вучні не атрымоўвалі.
Парты былі шматмесныя, разлічаныя на 5 вучняў. У сувязі з тым, што партаў было недастаткова, даводзілася садзіць па 6 чалавек.
У 1912 годзе былі адкрыты земскія школы ў суседніх вёсках Новая Ніва і Стары Пруд. Яны былі аднакамплектныя. Забяспечанасць вучэбнымі дапаможнікамі земскіх школ было значна горшае, чым у Юравіцкім народным вучылішчы.
Пасля 1917 года адукацыя ў Беларусі атрымала дзяржаўны характар. Першай задачай у краіне ў галіне адукацыі была ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дорослага насельніцтва і моладзі. У Юравіцкай пачатковай школе быў створаны так званы лікбез для навучання дарослых і моладзі, якія не атрымалі своечасова адукацыю. Вучылі пісьму і лічэнню. Навучанне адбывалася вечарамі ў індывідуальным парадку, або ў хатах, дзе збіраліся зацікаўленыя суседзі.
У 1924 -1925 навучальным годзе Юравіцкая 4 – гадовая школа стала называцца Хутарскай пачатковай школай.
Заняткі вялі 3 настаўнікі. Вучыліся 110 вучняў. У школе былі наступныя наглядныя дапаможнікі: глобус, арыфметычная скрынка, 4 геаграфічныя карты, 3 камплекты табліц па батаніцы. У бібліятэцы налічвалася 213 кніг.
У 1922 – 1923 навучальным годзе ў школе была створана піянерская арганізацыя. Першымі піянерамі былі: Панасенка Мікалай Дзмітрыевіч, Асіненка Зінаіда Пятроўна. Рымашэўская Зінаіда Фёдараўна.
Фота настаўніцы земскай школы
в. Новая Ніва Васілеўскай А.І
Здымак 1916 г.
У 1932 – 1933 навучальныі годзе школа з пачатковай была рэарганізавана ў сямігадовую. Першым дырэктарам НСШ быў прызначаны Гайдук Піліп Піліпавіч.
“Наглядных дапаможнікаў ніякіх не было, акрамя геаграфічных карт. У школе працавала 6 настаўнікаў. 5 з іх мелі сярэднюю адукацыю, а адна настаўніца, якая працавала ў пачатковых класах, мела адукацыю 7 класаў і трохмесячныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў. Усяго ў школе навучалася 160 чалавек. Першы выпуск сямігодкі быў у 1934 годзе”.
Фота дырэктара Хутарскай НСШ
Гайдука П.П.
У 1933 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Сікорскі Міхаіл Іванавіч, які закончыў інстытут народнай гаспадаркі, а зараз вучыўся завочна ў педагагічным інстытуце. Шмат добрых спраў зрабіў гэты чалавек для арганізацыі адукацыі на Хутаршчыне. Дзякуючы вялікім намаганням дырэктара, у вёсцы ў 1936 годзе была пабудавана па спецыяльнаму праекту тыповая драўляная двухпавярховая школа.
Другі выпуск Хутарскай НСШ. 1935 г.
У 1938 – 1939 навучальным годзе школа была рэарганізавана ў сярэднюю.У 8 класе навучалася звыш 25 чалавек. Дырэктарам школы працаваў Тарасік Пётр Захаравіч. Пасля ўз`яднання Заходняй Беларусі з Усходняй Тарасік П.З. быў накіраваны на працу ў адзін з раёнаў Заходняй Беларусі.
У 1940 – 1941 навучальным годзе дырэктарам школы працаваў Лапатка Аляксандр Рыгоравіч, завучам – Панасенка Дзмітрый Сяргеевіч. Выдатна была наладжана работа гуртка юных натуралістаў пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Дзьякава Пятра Дзянісавіча. Работай гуртка юнатаў зацікавілася газета “Пионер”.У школу прыязджалі фотакарэспандэнты для папулярызацыі вопыту работы юных натуралістаў.
Заўтра была вайна
Першы выпуск 10 класа склаў 21 чалавек. У суботу 21 чэрвеня ў школе праходзіў выпускны вечар. Моладзь усю ноч весялілася ў школьным клубе, сустракала потым світанак новага нядзельнага дня, не ведаючы яшчэ таго, што пачалася вайна.
Першы выпуск 10 класа. 1941 год
Вестка аб нападзе фашысцкай Германіі на нашу Радзіму выклікала трывогу і пачуццё патрыятызму ў савецкай моладзі. Большасць выпускнікоў сталі ў рады народных мсціўцаў. Сярод іх Белабровік М.І, Крупень М.Я, Ладуцька М.І.,Панасенка Я.Д., Пяхота С.І., Харытановіч М.М. Пайшлі ў партызаны таксама многія вычні 8-9 класаў: Прышывалка М.Д., Шаклач П.Ц., Кушнер Ф.С., Чарнавец К.Т., Бараноўскі Ф.П. і іншыя.
Настаўнікі Хутарскай сярэдняй школы разам з учарашнімі школьнкамі сталі воінамі –абаронцамі Радзімы. Дырэктар школы настаўнік гісторыі Лапатка А.Р. пасля стварэння на Хутаршчыне камсамольскага падполля з канца 1941 года і да канца вайны быў на фронце і не раз паранены.
Наркевіч Б. А., настаўнік працы, прайшоў баявы шлях ад Масквы да Эльбы. Кацько І.В. усю вайну прайшоў кулямётчыкам, быў двойчы цяжка паранены. Настаўнік матэматыкі Шынкевіч П.М., будучы студэнтам 4 курса ўніверсітэта, дабравольцам пайшоў на фронт, вайна для яго закончылася цяжкім раненнем у лютым 1944 года. Захарэвіч Т. І., настаўніца пачатковых класаў, аб ёй напісана ў кнізе “В родных местах”, партызаніла з 1941 па 1944 год. Усе гэтыя людзі мелі шмат баявых і працоўных узнагарод.
Наркевіч Б. А. і Захарэвіч Т. І. –настаўніцкая сям’я
Кацько І.В. Шынкевіч П.М
Аднаўленне і развіццё адукацыі ў пасляваенныя гады
У час вайны фашысты разграбілі ўсё школьнае абсталяванне. Тыповы двухпавярховы будынак школы быў спалены, а другія пабудовы перавезены на абсталяванне нямецкага бункера.
У пачатку ліпеня 1944 года Чэрвеньшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цяжкі быў час, але школу пачалі рыхтаваць да новага навучальнага года. З усіх школьных будынкаў уцалеў толькі адзін клас на 48 квадратных метраў. Ён быў перагароджаны. У ім размясцілася два класы. Астатнія школьнікі вучыліся па ўсёй вёсцы ў наёмных памяшканнях.
Аднаўляць школу было нялёгка: ні парт,ні сталоў,ні падручнікаў і сшыткаў;ні чарніла, ні наглядных дапаможнікаў. Плотнікі зрабілі ўслоны на чатырох ножках: адзін нізкі для сядзення вучняў ,а другі шырэй у дзве дошкі і вышэй. Вучні наразалі і шылі сшыткі з папяровых мяшкоў і газет,разліноўваючы іх алоўкамі. Чарніла рабілі з сажы і дубовых яблыкаў. З аднаго падручніка ,які быў ў настаўнікаў па розных прадметах, вечарамі пры капцілках, зробленых з гільзаў снарадаў, дзеці рыхтавалі ўрокі.
У 1945 годзе пасля разгрому фашысцкай Германіі пачаўся народны рух за аднаўленне школ. Вярнуліся да мірнай працы і некаторыя былыя настаўнікі Хутарскай школы, у тым ліку і дырэктар Лапатка Аляксандр Рыгоравіч. У першыя пасляваенныя гады адносіны бацькоў да школы былі надзвычай добразычлівыя. Вучні, нягледзечы на вялікі недахоп падручнікаў і пісьмовых прылад, вучыліся вельмі старанна.
Старанна працавалі і настаўнікі школы. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Суравіцкая Анастасія Нікіфараўна – дэлегат Першага Абласнога з’езду настаўнікаў Мінскай вобласці.
Будынкі, у якіх размяшчалася школа ў першыя пасляваенныя гады
З 1947 года школа зноў пачала рэарганізоўвацца з сямігадовай у сярэднюю. Пачалося выкананне закона аб абавязковай сямігадовай адукацыУ 1950 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск дзесятага класа. Школу закончылі ў тым годзе 16 юнакоў і дзяўчат. Усе яны пайшлі вучыцца далей. 9 чалавек з таго выпуску пазней сталі працаваць у галіне народнай асветы.
Першага верасня 1966 года адбылося адкрыццё новай Хутарскай школы, пабудаванай па тыповаму праекту 8-годкі на 320 вучнёўскіх месц .Школа двухпавярховая, цагляная, з вадаправодам, каналізацыяй, аўтаномнай кацельняй, домам для настаўнікаў з 4 кватэр коштам 190 330 рублёў. Атрымана наглядных дапаможнікаў на сумму 34 340 рублёў. У школе маецца спартыўная зала, кабінет фізікі, хіміі і біялогіі, сталярная майстэрня, сталовая і актавая зала.
У гэтым жа годзе па стану здароўя , наступствы ваенных раненняў, пайшоў на пенсію яе дырэктар Лапатка А.Р, які ўзначальваў школу больш як 20 гадоў. Ён меў франтавыя ўзнагароды: ордэн Чырвонай зоркі, медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Будапешта”, удзячнасці І.В.Сталіна за вызваленне гарадоў Чэхаславакіі, Венгрыі, Румыніі, Аўстрыіі. За мнагагадовую працу Аляксандр Рыгоравіч узнагароджаны медалём “За трудовую доблесть”, шматлікімі граматамі.
Добраўпарадкаванне тэрыторыі новай школы,
якая была пабудавана ў 1966 годзе
Шмат увагі ўдзялялася ў пазакласнай рабоце вывучэнню роднага краю. Пачалі пошукавую работу юныя следапыты. Атрады следапытаў з 6 “А” і 7 “Б” класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Цыбульскай Н.С. і Макаранкавай Т.І. адшукалі магілу салдата Слабажанінава, наладзілі перапіску з яго сямۥей, якая жыла ў горадзе Ліда. Вучні 8 “А” класа (кл. кіраўнік Гарбузава Ц.Ф.) пачалі пошукавую работу па ўстанаўленні іменаў воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле ў в. Хутар. Па выніках шматгадовай работы юных краязнаўцаў былі створаны Летапісы школы і саўгаса “Ніва”.
У 1968 годзе была закрыта сямігадовая школа ў вёсцы Новая Ніва. Вучні гэтай школы былі пераведзены ў Хутарскую СШ. Колькасць вучняў у ёй складала 380 чалавек. Многа ўвагі ў гэты час удзялялася пазакласнай рабоце па вывучэнню роднага краю, праводзіліся сустрэчы з цікавымі людзьмі, знаёмства з важнейшымі прадпрыемствамі і гістарычнымі помнікамі рэспублікі, праводзіўся збор матэрыялаў для краязнаўчага кутка.
22 лютага 1969 гада ў школе адбылося ўрачыстае адкрыццё краязнаўчага кутка. Да гэтага часу чырвоныя следапыты атрымалі шмат пісем ад сваякоў тых воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле.
8 мая 1969 года па запрашэнні юных следапытаў школы на мітынг прыехалі многія родныя загінуўшых воінаў.
Сваякі каля брацкай магілы, дзе пахаваны іх родныя, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні в. Хутар.
Фота 1969 г.
У 1972-1973 навучальным годзе ў школе налічвалася 403 вучні. Дырэктарам школы быў назначаны Зінкевіч Іван Уладзіміравіч. Вялікая ўвага ў гэты час удзялялася працоўнаму выхаванню і прапагандзе сельскагаспадарчых прафесій. Пачынаецца работа па абсталяванню прадметных кабінетаў.
Школьны духавы аркестр. 1976 г.
9 мая 1978 года
У 1984 годзе, напярэдадні 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у школе быў адкрыты Музей баявой і працоўнай славы. Вялікую работу па зборы матэрыялаў для музея правяла настаўніца геаграфіі Гарбузава Ціна Фёдараўна.
З 1980 года па 1991 дырэктарам школы працаваў Зянькевіч Міхаіл Мікалаевіч.
1 верасня 1980 г.
Зянькевіч М.М уручае буквар свайму сыну
За гэты перыяд пад яго кіраўніцтвам была праведзена значная работа па папаўненні матэрыяльнай базы школы.У школе была створана школьная трусаферма.У 1985 годзе было вырашчана і здадзена дзяржаве 56 трусоў.
У гэтыя гады ў школу прыходзіць шмат маладых спецыялістаў, якія затым не адно дзесяцігоддзе плённа працуюць у нашай школе: настаўніцы матэматыкі Няборская І.М. і Халадзінская Н.М., настаўнік фізікі Халадзінскі М.Л, настаўнік фізкультуры Даўгаполаў А.А., настаўніца пачатковых класаў Касіцкая А.П. (Даўгаполава), настаўнік гісторыі Раманаў А.С.
У школе ствараецца настаўніцкі хор, які не адзін раз перамагае на конкурсах мастацкай самадзейнасці не толькі ў раёне, але і ў Мінскай вобласці.
Настаўнікі школы не толькі прыгожа спяваюць, але і старанна працуюць. Штогод у школе шмат медалістаў. Бывалі гады , што іх сярод выпускнікоў было 4, а то і 5 чалавек. Рэгулярна вучні школы займаюць прызавыя месцы на прадметных алімпіядах і творчых конкурсах. Асаблівых поспехаў у працы дасягнула настаўніца хіміі і біялогіі Зянькевіч А.М. Яна ўзнагароджана ордэнам “За працоўную адзнаку”.
26 красавіка 1986 года свет абляцела трагічная вестка – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Тысячы жыхароў Гомельскай і другіх абласцей вымушаны былі пакінуць родныя мясціны. На базе Хутарскай школы быў створаны лагер працы і адпачынку, дзе працавалі і набіраліся сіл школьнікі з г.п.Камарына Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Выпускнікі гэтай школы былі вызвалены ад здачы экзаменаў. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі яны атрымалі разам з вучнямі Хутарскай СШ.
У 1987 годзе па ініцыятыве дырэктара школы Зянькевіч М.М і настаўніка гісторыі Раманава А.С у школе быў створаны Ленінскі клас – адзін з лепшых у раёне.
У 1991 годзе, дзякуючы намаганням настаўніка фізікі Халадзінскага М.Л., у школе быў адкрыты камп`ютэрны клас.
У 1991 годзе школу ўзначаліла Кайрыс Соф`я Барысаўна. У гэты перыяд педкалектыў школы шмат ўвагі ўдзяляў абсталяванню прадметных кабінетаў. Змянілі сваё аблічча, папоўніліся разнастайнымі дыдактычнымі і раздатачнымі матэрыяламі многія класы-кабінеты. Пэўная работа праводзілася ў школе па адраджэнні роднай мовы, культуры і нацыянальнай спадчыны. Дзякуючы намаганням настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сакава П.М., у 1993 годзе ў школе быў адкрыты этнаграфічны куток.
У 2003 годзе школу ўзначаліла Кісялёва Наталля Міхайлаўна .Школа адзначылы 140-гадавы юбілей . На юбілей былі запрошаны славутыя выпускнікі школы, былыя дырэктары і настаўнікі –ветэраны.Быў адкрыты школьны музей.
140 -гадавы юбілей школы
Н.П.Сікорская (жонка Усевалада Міхайлавіча)і яе праўнук Мікіта адкрываюць музей
Сям’я Сікорскіх на юбілеі школы
Выступае жаночая
вакальная група хору
Выступае мужчынская вакальная група хору
Наменснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Зянькевіч А.М. і члены БРПА на піянерскім злеце. Май 2004 г.
З 2006 па 2011 год школу ўзначальвала Толкач Людміла Іванаўна.
Была праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі. Многа ўвагі ўдзялялася патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.
Конкурсна-даследчая работа аб дынастыі Сікорскіх заняла прызавое месца ў рэспубліцы. Каманда вучняў, што працавала над работай, была запрошана на Беларускі Рэспубліканскі турыстычна-краязнаўчы злет у Мінск.
Халадзінская Н.М і каманда вучняў каля стэлы на праспекце Пераможцаўг.Мінск
У 2011 годзе дырэктарам школы прызначаецца Пракаповіч Святлана Адамаўна. Праводзіцца работа па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, класных кабінетаў.
У 2011 годзе рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэту школа перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Хутарскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
У 2012 годзе была закрыта базавая школа ў вёсцы Вялікая Ганута, а ў 2013 базавая школа ў вёсцы Калодзежы. Вучні гэтых школ былі пераведзены ў Хутарскую СШ. Разам з вучнямі калектыў школы папоўнілі і настаўнікі Кульман Л.У., Палтаржыцкая Н.Л, Рабцэвіч Л.Г., Манулік І.Д, Марціновіч А.П., Дзенісевіч В.В., Шумко В.С.
Кульман Л.М., Манулік І.Д, Палтаржыцкая Н.Л,
Рабцэвіч Л.Г., Дзенісевіч В.В.
З першага верасня 2013 года школу ўзначаліла былая яе выпускніца, дачка былога дырэктара школы Зянькевіча М.М – Ждановіч Н.М.
У 2014 годзе школа атрымала ў дарунак аўтобус ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі для ажыццяўлення падвозу вучняў з навакольных вёсак Любішына, Калодзежы, Стары Пруд, Барсукі.
З першага верасня 2016 года школу ўзначаліў былы дырэктар Гануцкай базавай школы – Няхай Аляксандр Сяргеевіч.
Краязнаўчы музей
30 жніўня 2003 года, калі школа адзначала свой 140-гадовы юбілей, у форме інсцэніровак госці пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі, этапамі 140-гадовага жыцця школы. Гутаркі з былымі настаўнікамі-прадметнікамі змяняліся музычнымі і танцавальнымі нумарамі ў выкананні вучняў і настаўнікаў школы.Таксама ў гэты ж дзень у школе быў адкрыты школьны краязнаўчы музей. Дзякуючы старанням членаў гуртка “Музеезнаўства”, у музеі сабраны шматлікія матэрыялы пра гісторыю вёскі, школы, пра знакамітых людзей нашага краю. Тут таксама захоўваецца шмат матэрыялаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Аформлены стэнды “Жанчыны – салдаты”, “Настаўнікі,чый шлях адзначаны ўзнагародамі”. Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ў музеі разгорнута выстава “Гэтых дзён не змоўкне слава”, дзе экспануюцца пісьмы ваенных гадоў, “пахаронкі”, падзякі Сталіна і Жукава, успаміны ветэранаў вайны. Тут жа выстаўлены пісьмы, малюнкі, вершы і іншыя рэчы савецкіх салдат, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі Хутар. Гэтыя матэрыялы прыслалі сваякі загінуўшых воінаў.
Многія вучні нашай школы, у тым ліку і ўдзельнікі гуртка “Музеезнаўства”, прымаюць актыўны ўдзел у шматлікіх акцыях, конкурсах, аглядах. Шмат увагі ўдзяляецца ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Асабліва гэта дзейнасць была актывізавана, калі адначалася 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У многіх раённых конкурсах нашы вучні сталі пераможцамі і атрымалі адпаведныя ўзнагароды. Не адзін раз работы нашых вучняў дэманстраваліся на абласных конкурсах і выставах.
Сакаў П.М. праводзіць экскурсію ў школьным музеі. 2010 г.
Вынікі працы юных краязнаўцаў не застаюцца незаўважанымі. Пра работу гуртка і музея пісалі “Краязнаўчая газета”, “Настаўніцкая газета”, “Беларуская ніва”, “Советская Белоруссия”, газета “Раённы веснік”, часопіс “Пралеска”. Ужо некалькі разоў ішлі рэпартажы і па Беларускаму радыё. Раённы аддзел адукацыі шмат разоў узнагароджваў гурткоўцаў Ганаровымі граматамі і Дыпломамі.
У 2014 годзе, дзякуючы намаганням кіраўніка музея Халадзінскай Н.М. адноўлены стэнды музея.
Школа сёння
Школа ганарыцца багатай спадчынай свайго краю. Сабраць, зберагчы і перадаць яе нашчадкам – галоўная задача юных краязнаўцаў.
На працягу многіх дзесяцігоддзяў прэстыж Хутарскай школы быў і застаецца на высокім узроўні. Тыя лепшыя традыцыі, якія існавалі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школы яшчэ ў перадваенныя гады, перадаюцца новым пакаленням педагогаў.
Плённа працавалі на ніве народнай асветы ў пасляваенныя гады Лапатка А.Р, Захарэвіч Т І, Гарбузава К.Ф., Шапавалава П.Д, Шынкевіч Ф.М., Кушнер А.С, Маліноўская М.Ф., Аткачуненя Г.Ф., Сакава Г.Р. Сакаў П.М. і іншыя. І хоць яны зараз на заслужаным адпачынку, а некаторых ужо няма побач з намі, іх заўсёды ўспамінаюць добрымі словамі былыя выхаванцы і мясцовыя жыхары.
Зараз у Хутарскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе навучаецца 105 вучняў і 28 выхаванцаў, працуе 18 настаўнікаў. Многія з іх маюць вялікі вопыт і стаж педагагічнай дзейнасці. Даюць трывалыя веды навучэнцам, аддана служаць сваёй справе Зянькевіч М.М., Зянькевіч А.М., Халадзінская Н.М., Няборская І.М. і іншыя педагогі.
Усе настаўнікі школы маюць вышэйшую педагагічную адукацыю. Па выніках атэстацыі і адметных паказчыках у выхаванні і навучанні некаторыя педагогі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, ім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. Карпатлівая праца педагагічнага калектыву прыносіць нядрэнныя поспехі ў навучанні і выхаванні. Амаль штогод выпускнікі заканчваюць школу з залатымі і сярэбранымі медалямі. Многія выпускнікі пасля заканчэння школы паступаюць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
Адным з галоўных накірункаў у працэсе навучання і выхавання педагагічны калектыў лічыць дыферэнцыраванае навучанне, выкарыстанне новых педагагічных тэхналогій. Павышэнню якасці адукацыі садзейнічаюць новыя формы і метады сучаснага ўрока, элементы новых тэхналогій, кам’ютарызацыя.
Вялікая работа вядзецца па выхаванні ў вучняў пачуцця нацыянальнай свядомасці,патрыятызму, любові да Радзімы сродкамі мясцовага краязнаўства.
Калектыў настаўнікаў прывівае вучням любоў да гісторыі Радзімы, свайго роднага краю,
вучыць дзяцей працаваць
і адпачываць
Храналагічны спіс дырэктараў, якія ў свой час узначальвалі Хутарскую школу
1. Панасенка Дзмітрый Сяргеевіч – загадчык пачатковай школы.
2. Гайдук Піліп Піліпавіч – 1932 г.- першы дырэктар Хутарскай НСШ.
3. Сікорскі Міхаіл Іванавіч – 1933 г.
4. Тарасік Петр Захаравіч – 1937 г.- першы дырэктар Хутарскай СШ.
5. Лапатка Аляксандр Рыгоравіч – 1940 г.
6. Пяхота Мікалай Сцяпанавіч – 1944 г.
7. Панасенка Дзмітрый Сяргеевіч – 1944 г.
8. Лапатка Аляксандр Рыгоравіч – 1945г.
9. Гарбузава Крысціна Фёдараўна.
10. Пятрашка Віктар Савельевіч.
11. Харытановіч Цімафей Арцёмавіч.
12. Ліннік Іван Ігнатавіч.
13. Цыбульскі Уладзімір Васільевіч.
14. Зінкевіч Іван Уладзіміравіч – 1972 г.
15. Зянькевіч Міхаіл Мікалаевіч – 1980 г.
16. Кайрыс Соф`я Барысаўна – 1991 г.
17. Кісялёва Наталля Міхайлаўна – 2003 г.
18. Толкач Людміла Іванаўна – 2006 г.
19. Пракаповіч Святлана Адамаўна – 2009 г.
20. Зянькевіч Наталля Міхайлаўна -2013 г.
21. Няхай Аляксандр Сяргеевіч- 2016г.
“Вучэбна-педагагічны комплекс
Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Фота дырэктара школы Сікорскага М.І
Члены гуртка “Музеезнаўства” падтрымліваюць сувязь са сваякамі сям`і Сікорскіх, якія жывуць у Мінску і Маскве. У школьным музеі сабраны багаты матэрыял пра гэту слаўную дынастыю.
Настаўнікі Хутарскай сярэдняй школы разам з учарашнімі школьнкамі сталі воінамі –абаронцамі Радзімы. Дырэктар школынастаўнік гісторыі Лапатка А.Р. пасля стварэння на Хутаршчыне камсамольскага падполля з канца 1941 года і да канца вайны быў на фронце і не раз паранены.
 
Свиридович Карина, финалист областного этапа конкурса "Ученик года Минской области - 2020!"
Стужук Ксения, учащаяся 9 класса