💥💥💥 Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» падыходзіць да свайго завяршэння. Але навучанне правілам бяспекі працягваецца ва ўстановах адукацыі Чэрвеньскага раёна.
Малышы і дзеці, старэйшыя за іх, з задавальненнем сустракаюць выратавальнікаў на парозе сваіх школ.
З карыснымі ведамі, гульнямі і падарункамі ў Хутарскую сярэднюю школу завітала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Юлія Новікава-Сакалоўская.
Яна распавяла дзецям, чаму нельга хавацца падчас пажару, навучыла карыстацца стацыянарным тэлефонам, каб умець выклікаць выратавальнікаў у любой надзвычайнай сітуацыі, паказала інструменты і экіпіроўку вогнеборцаў, раскрыла таямніцу працоўнага часу вогнетушыцеля.
Разам з дзецьмі госця адпрацавала эвакуацыю ва ўмовах моцнага задымлення.
Напрыканцы ўрока бяспекі за свае веды ўсе атрымалі заслужаныя падарункі: пазлы, размалёўкі, нататнікі, закладкі ў падручнікі з пяццю крокамі выратавання і буклеты, якія разам з бацькамі ўсе прачытаюць ужо дома.