❤️ Сёння ў Хутарскай сярэдняй школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святу апошняга званка.
Ён празвінеў для 13 дзевяцікласнікаў.
Павіншавалі выпускнікоў метадыст Чэрвеньскага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Анатольеўна Юшко, старшыня Лядзенскага сельвыканкама Вікторыя Аляксандраўна Наркевіч.
Дырэктар школы Святлана Мікалаеўна Бабіновіч уручыла дыпломы і граматы вучням, якія праявілі сябе ў вучобе, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах.
Гучалі словы ўдзячнасці, вакол красавалі кветкі і рознакаляровыя шары, а ў паветры віталі і радасць, і сум.