Учора ў Хутарскай сярэдняй школе зладзілі бацькоўскі сход на тэму "За бяспеку разам".
У рамках прафілактычнай акцыі "Дзяцінства без гвалту" на сходзе выступіў інспектар ІСН Яўген Уладзіміравіч Арочка.
Інспектар Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Мікалаеўна Новікава-Сакалоўская ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных" распавяла бацькам аб правілах бяспекі і іх захаванні.
Прысутныя таксама паглядзелі і абмеркавалі фільм "Дзеці на прыцэле: завербаваныя ворагам".
Дырэктар школы Святлана Мікалаеўна Бабіновіч адказала на пытанні прысутных і падвяла вынікі сходу.