Напярэдадні Дня Перамогі ў вёсцы Хутар ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем.
Са словамі ўдзячнасці за Перамогу, за свабоду, за мірнае неба выступілі дырэктар Хутарскай сярэдняй школы Святлана Мікалаеўна Бабіновіч, старшыня Лядзенскага сельвыканкама Вікторыя Аляксандраўна Наркевіч.
Вучні, педагогі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых, усклалі кветкі да помніка.
Таксама вучнямі Хутарскай школы былі ўскладзены гірлянды да помнікаў загінуўшым.