У Хутарскай сярэдняй школе Чэрвенскага раёна была праведзена віктарына “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Удзельнікі прадэманстравалі свае веды аб падзеях у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў школьнікаў пачуцця гонару за свой народ, павагі да яго гераічнага мінулага, да памяці нашых дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім мы жывём пад чыстым мірным небам.