♦️ Прыемную навіну атрымала днямі наша Хутарская сярэдняя школа.
Вучаніца 8 класа Карына Мірановіч ў абласной дыстанцыйнай алімпіядзе "На шляху да поспеху" па нямецкай мове заваявала дыплом ІІ ступені.
– Штогадовы ўдзел у алімпіядзе і мэтанакіраваная праца ў дадзеным кірунку – заклад выніковасці і поспеху ў будучым, – дзеліцца сваім меркаваннем Карына. – Галоўнае, не спыняцца на дасягнутым, самаўдасканальвацца, скараць іншыя вяршыні. Мне падабаецца вывучаць нямецкую мову. У будучым я планую стаць настаўнікам замежных моў ці перакладчыкам.