У межах адзінага “касмічнага” ўрока, які ладзіўся сёння ў Хутарскай сярэдняй школе, вучні даведаліся аб пачатку касмічнай эры, аб палёце Юрыя Гагарына.
Выхаванцы і школьнікі разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі і майстравалі.
А яшчэ пазнаёміліся з касманаўтамі – ураджэнцамі Беларусі.