21 лютага сярод вучняў 5-6 класаў адбылося мерапрыемства "Знаўцы беларускай мовы". Турнiр прайшоў у форме гульнi. Усе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі. Маленькія знаўцы роднай мовы разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, складалі вялікія ланцужкі са слоў. Асабліва спадабалася дзецям гульня ”Перакладчык”. Дзеці з захапленнем працавалі ў групах, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, дапаўнялі прыказкі патрэбнымі словамі. Мерапрыемства пакінула ў хлопчыкаў і дзяўчынак добрыя ўражанні і прыемны настрой.