З выхаванцамі дзіцячага сада (16.12) прайшла экскурсія-падарожжа ў школьны краязнаўчы музей "Сялянская хата". У ходзе экскурсіі выхаванцы пазнаёміліся з бытам беларускага народа. З цікавасцю разглядалі нацыянальныя касцюмы, тканыя і вышываныя вырабы ( адзенне, ручнікі, сурвэткі), посуд, хатнія прылады працы. У час экскурсіі была звернута ўвага дзяцей на тое, што беларусы - добразычлівы, дружны, працавіты і таленавіты народ. У музеі дзецям вельмі спадабалася. Выхаванцы эмацыянальна дзяліліся ўражаннямі аб чым даведаліся, што найбольш запомнілася.