21 лютага - Дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы прайшоў і ў нашай установе адукацыі. Дзень пачаўся з акцыі "Усміхніся, прывітайся па-беларуску". Выхаванцы дзіцячага сада навучэнцы пачатковых класаў наведалі школьны краязнаўчы музей, для якіх была падрыхтавана экскурсія "Прыгарніся да роднага слова". Цікава і пазнавальна прайшло конкурсна-пазнавальнае мерапрыемства "Камплімент роднай мове".