Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.03.2021

Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства

2021 год аб'яўлены ў Беларусі Годам народнага адзінства. Трэці дзень лагера быў прысвечаны менавіта гэтай значнай даце. Пачаўся дзень з хвілінкі бяспекі "Бяспечнасць школьнікаў у сетцы Інтэрнэт", дзе выхаванцы яшчэ раз упэўніліся, што на самой справе гэта вельмі сур'ёзна. На прыканцы  мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі склалі памятку, як засцерагчы сябе ў глабальнай сетцы.

Падчас літаратурнай віктарыны "Тут Радзімы маёй пачатак..." вучні здзейснілі завочнае падарожжа па Беларусі. Адказы на пытанні, загадкі, прыказкі, пераклад слоў на беларускую мову, праслухоўванне беларускіх песень - усё гэта чакала нашых выхаванцаў падчас падарожжа.

Пасля хлопчыкаў і дзяўчынак чакала спартыўная эстафета "Наша моц - у нашым сяброўстве". Пераможцай стала каманда, якая сапраўды паказала не толькі спрытнасць, але і згуртаванасць.

Дзень быў насычаны не толькі на мерапрыемствы, але і на эмоцыі. Усе вярталіся дадому крышачку стомленыя, але вельмі задаволеныя.