Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2021

Бывай, зіма...

Бывай, зіма…

                Шосты школьны дзень у ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” 13 сакавіка прайшоў, як і звычайна, па плане. Але на гэты раз ён быў зладжаны сумесна з Хутарскім сельскім клубам-бібліятэкай і адддадзены мерапрыемствам, якія расссказваюць пра старажытнае народнае свята Масленіца. Якіх толькі назваў яно не мае: Камаедзіца, Сырны тыдзень, Масленка, Мясапуст -  ды толькі ўсе яны ўсхваляюць надыход Вясны і развітанне з Зімою!

               Свята пачалося ва ўстанове адукацыі… Навучэнцы даведаліся пра гісторыю, версіі назвы яго, паходжанне слова “блін”, без якога немагчыма ўявіць Масленіцу. Потым паглядзелі на мультыбордзе відэаролікі, якія раскрылі змест кожнага дня Сырнага тыдня, пазнаёмілі са звычаямі і традыцыямі святкавання.

                 Потым каля будынка мясцовага клуба адбылося тэатралізаванае свята “Бывай, Зіма!” з удзелам навучэнцаў установы і жыхароў в. Ведрыца. Чаго ў ім толькі не было! Конкурсы, карагоды, песні і… традыцыйнае спальванне чучала.

                  Усё закончылася частаваннем блінамі, якія напяклі самі навучэнцы і загадчыца клуба Р.Р. Ладуцька, дзякуючы якой свята ўдалося і прынесла ўсім вясновы настрой.