Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.10.2020

Пачатак правядзенню Тыдня Маці пакладзены....

   Самы галоўны чалавек - МАМА… 

            Самы любімы чалавек -МАМА...

                       Самы творчы чалавек - МАМА…

                                  Самы прыгожы чалавек - МАМА…

                                             Самы вясёлы чалавек - МАМА… 

Гаварыць і пісаць пра маму можна бясконца…А вось сцвердзіць гэта могуць толькі дзеці, бо менавіта дзякуючы дзецям, нашы мамы адкрываюць у сабе тыя якасці характару, якія хаваюць у сабе ці проста не звяртаюць увагі на іх.

З 10 па 17 кастрычніка ў нашай установе адукацыі "Вучэбна-педагагічны комплекс Хутарскі дзіцячы сад - сярэдняя школа" праходзіць Тыдзень Маці. Кожны дзень нашых навучэнцаў чакаюць акцыі, выставы, флэшмобы і, канешне, святочныя праграмы, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі, нягледзячы на ўзрост.

Тыдзень Маці для нашых навучэнцаў пачаўся з выставы вучнёўскіх работ "Мілая мая матуля!"і фотавыставы "Нашы мамы", арганізаванай бібліятэкарам Ірынай Аляксееўнай, дзе можна ўпэўніцца, што матулі нашых хлопчыкаў і дзяўчынак, сапраўды, самыя прыгожыя.

Таксама вучні 3-4 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Манулік І.Дз. і Ждановіч Н.М. падрыхтавалі выставу работ "Падарунак для матулі", дзе некаторыя работы па-сапраўднаму ўражваюць.

Пачатак правядзенню Тыдня Маці пакладзены, і хочацца спадзявацца, што наступныя запланаваныя  мерапрыемствы таксама прынясуць задавальненне нашым дарагім матулям і іх таленавітым дзецям.