У суботу 3 кастрычніка ў школе царыў святочны настрой. Многія вучні і настаўнікі яшчэ і сёння знаходзіліся пад прыемным уражаннем ад святочнай пятніцы, ад дня самакіравання ў школе.
Вучні ўсіх класаў (ад 1-га да 11-га) разам са сваімі класнымі кіраўнікамі арганізавалі выставу восеньскіх кампазіцый. Хочацца адзначыць, што выстава атрымалася сапраўды ўражваючай. Чаго там толькі не было!!! Парасоны, кампазіцыі з восеньскіх кветак, з садавіны і агародніны....
Таксама прайшла і запланаванае на гэты дзень гульня-віктарына "У свеце інфармацыі"
Калектыўная форма гульні дапамагла навучэнцам хутка і правільна выконваць творчыя заданні, даваць адказы на пытанні. Дадзенае мерапрыемства значна пашырыла кругагляд вучняў, спрыяла развіццю ўяўлення і пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.