Пяты дзень у ДАЛ "TUT.BY" надоўга запомніцца хлопчыкам і дзяўчынкам. Нягледзячы на тое, што лагер прысвечаны адпачынку дзяцей, але усё ж нашым выхаванцам прыйшлося сёння папрацаваць. Хлопчыкі і дзяўчынкі старэйшага ўзросту прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі "Зробім свет чысцей", дзе ачышчалі бераг возера Ведрыца.
Яшчэ ў гэты дзень для выхаванцаў мясцовым клубам было арганізавана свята дзяцінства, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паказаць увесь свой спрыт, свае веды. Пераможцаў чакалі салодкія падарункі.