Чацверты дзень лагера быў не менш цікавым, чым іншыя. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакала інтэлектуальная гульня "Даведнік па Радзіме", якая прайшла ў форме гульні "Своя игра".
Не забыліся і пра хвілінку бяспекі. Выхаванцы праслухалі парады па тэме "Бяспечная электрычнасць", а пасля намалявалі малюнкі па дадзенай тэматыцы.
Таксама вельмі цікава прайшла спартландыя і конкурс індывідуальных флэш-мобаў.