Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Дзень роднай мовы

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

У нашай школе ўжо стала традыцыяй адзначаць гэты дзень так, каб ён запомніўся ўсім: і вучням, і настаўнікам.

У прызначаны дзень наведвальнікаў школы сустракалі дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах. Святочны настрой стваралі беларускія народныя песні, якія гучалі ў фае школы.

Для вучняў ўсіх класаў былі арганізаваны выхаваўчыя мерапрыемствы, дзе кожны змог паказаць свае веданне беларускай мовы. Таксама падчас мерапрыемстваў навучэнцы школы змаглі павялічыць свой слоўнікавы запас, даведацца шмат цікавага і карыснага пра беларускую мову.

Вучні 3-4 класаў у гэты дзень наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе вучні старэйшых класаў падрыхтавалі экскурсію ў гісторыю беларускай сялянскай хаты. 

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным!