Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.02.2020

Конкурс чытальнікаў вершаў да Дня роднай мовы

У любую пару года – слухай родную прыроду!

 

       У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, якое адзначаецца штогод 21 лютага. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

      19 лютага бібліятэка ўстановы адукацыі запрасіла сваіх чытачоў на цікавае мерапрыемства, конкус чытальнікаў “У любую пару года – слухай родную прыроду!”Навучэнцаў да конкурсу падрыхтавала настаўніца Рабцэвіч Ларыса Генадзьеўна. 

       Асноўныя мэты гэтага мерапрыемства: папулярызацыя беларускай мовы, выхаванне цікавасці да яе, да твораў айчынных пісьменнікаў, павагі да духоўнай спадчыны, гісторыі і культуры Беларусі. Юныя чытальнікі дыкламавалі вершы і чыталі апавяданні беларускіх пісьменнікаў.   

       Пераможцы конкурсу вызначыны: Нагорная Вераніка, верш Васіля Жуковіча “Варона”, Пенкрат Алёна, верш Івана Юкляева “Мышка”, Пянкрат Мілана, верш Міхася Скрыпкі “Вавёрка”, Бярнацкая Мілена, верш Паўла Марціновіча “Клубочак”. Усе канкурсанты  атрымалі добрыя адзнакі па беларускай літаратуры.

      Падчас мерапрыемства дзеці мелі магчымасць скарыстацца кніжнай выставай “Адзначым Дзень роднай мовы разам!” з мноствам кніг на роднай мове.

 

      Бібліятэкар                 Міцкевіч Л.М