Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.04.2024

Ураааа! Мы первые!!!

Учора на базе гімназіі №1 імя У.А Караля г. Чэрвеня паспяхова прайшла спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка».

Яе ўдзельнікамі сталі 120 вучняў пачатковых класаў, 12 каманд. Іх чакалі 10 няпростых конкурсных заданняў, але каманды справіліся з усімі годна.

Мэтай гэтай гульні з'яўляецца патрыятычнае выхаванне вучняў, навучанне калектыўнаму ўзаемадзеянню, прапаганда здаровага ладу жыцця.

У ходзе гульні дзеці прадэманстравалі сілу, спрыт, кемлівасць і творчае мысленне. Яны спаборнічалі ў пераадоленні паласы перашкод, выкананні розных каманд па страявой падрыхтоўцы.

Спартыўнае свята падаравала ўсім шмат станоўчых эмоцый.

Ганаровае 1-е падзялілі каманды “Пагранічнікі” з Хутарскай СШ і “Спадчыннікі Перамогі” гімназіі №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня.

Віншуем з перамогай нашых хлопчыкаў і дзяўчынак з каманды "Пагранічнікі"